Гэта Станiслаў Камiнскi з вёскi Пашкавiчы, што пад Радунню. Селета ён узяў пад сваю апеку мясцовае вадасховiшча, люстэрка якога складае каля 13 гектараў. I адразу прыняўся за справу. У возера запушчана каля 20 тысяч малявак карпа, столькi ж лiня i 2000 малькоў шчупака.
Да восенi Станiслаў Пятровiч мяркуе пабудаваць для атрымання малявак люстранога карпа свае нераставiкi. I не толькi для ўласных патрэб, а i на продаж. Дзелавы чалавек адшуквае таксама рынкi збыту жывой рыбы.
Згодна з рашэннем Воранаўскага райвыканкама вадасховiшча выдзелена С. Камiнскаму для прамысловага вырошчвання рыбы на 10 гадоў.
А. ЖАЛКОЎСКI