Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Лiда

Дзень навукі ў педкаледжы

Сярод навучэнцаў Лiдскага педагагiчнага каледжа шырыцца даследчыцка-навуковы пошук.

Аб яго набытках iшла зацiкаўленая размова на праведзеным у вучэльнi Днi навукi. Са змястоўным паведамленнем аб тым, як фармiраваць прафесiяналiзм настаўнiка, выхавацеля новага веку, выступiлi выкладчыкi i iх выхаванцы. Акрамя пленарнага паседжання працавалi секцыi, адбылiся творчыя сустрэчы i дыскусii. Добрае ўраджанне пакiнула выстава работ па працоўнаму навучанню.

З досведам педкаледжа пазнаёмiлiся загадчыкi дзiцячых садкоў – ясляў горада, намеснiкi дырэктароў сярэднiх школ. Карысныя парады лiдчанам выказаў дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Я. Купалы Вiктар Таранцей.

А. ЖАЛКОЎСКI

Назад