Сто гадоў бабы Шуры
У весцы Дварэц адбылася незвычайная ўрачыстасць: грамадскасць i сваякi адзначылi стогадовы юбiлей Аляксандры Васiльеўны Кухарчык.
Павiншаваць бабу Шуру сабралiся яе дзецi, унукi i праўнукi. Былi i прадстаўнiкi раённай i сельсавецкай улады. З многiх вуснаў чулiся вiншаваннi i добрыя пажаданнi. I ўсе радавалiся, што юбiлярка на свае гады яшчэ добра стаiць на нагах, i паднялi чаркi за яе здароўе.
А. ВАСIЛЬКОЎ
|