Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Памёр Iгар Гермянчук – журналіст, грамадзянін, беларус

У аўторак памёр Iгар Гермянчук – сапраўдны чалавек, адзiн з самых выдатных беларускiх журналiстаў, годны беларус.

Ён нарадзiўся 1 студзеня 1961 года ў вёсцы Страковiчы Светлагорскага раёну Гомельскай вобласцi. Скончыў факультэт журналiстыкi БДУ. Працаваў карэспандэнтам газеты «Голас Радзiмы», карэспандэнтам у Мiнску савецкага агенства друку «Навiны». З 1991 па 1997 год узначальваў незалежную газету «Свабода», якую ў 1997 г. закрылi ўлады. З 1998 г. узначальваў газету «Навiны». З сакавiка 2000 года i да апошнiх дзён жыцця Iгар Гермянчук з’яўляўся выдаўцом i галоўным рэдактарам часопiса «Кур’ер».

Сябры i калегi смуткуюць з нагоды смерцi Iгара Гермянчука. Памяць аб табе, Iгар, назаўсёды застанецца з намi.

Назад