Белы верш на цэнтральнай карцiне быццам запрашае гледачоў глыбей зазiрнуць у таямнiчы свет гiсторыi, народжанай аўтарскай фантазiяй, распавядае пра кожную працу кароценькiм радком:
«Першы кароль – палюе на звера,
Другi кароль – коннiк у ночы,
Трэцi кароль – валодае снамi,
Сiнiм, чырвоным, белым i чорным,
Чацверты кароль – вандруе пры зорах,
Пяты – птушыны – гуляе з паветрам,
Семы кароль – з вялiкаю рыбай,
Восьмы – хаваецца маскай штоўскай,
Дзевяты кароль – пачынае ўладарыць,
Дождж залаты на яго i карона.»
Урачыстыя, самавiтыя, непадобныя адзiн на аднаго паўстаюць перад гледачамi каранаваныя героi выставы. Мабыць, старажытная Вiзантыя цi Сярэднявечная Еўропа навеялi мастаку тэму i вобразы для сваей новай выставы. Арганiчна ўлiлася экспазiцыя ў сцены галерэi, ператварыўшы апошнюю на нейкi час у гатычную сярэднявечную залу.
Аляксандр Сiльвановiч – адзiн з найцiкавейшых мастакоў Гродна ў плане сваей творчай дзейнасцi. Кожная выстава – гэта своеасаблiвая падзея ў культурным жыццi. У Гродна, дзе нарадзiўся, вярнуўся пасля навучання ў Беларускай Акадэмii мастацтваў, скончыўшы аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў 1992 годзе. У 2000 годзе ўзнагароджаны прэмiяй Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва» як лепшы мастак года.
Аляксандр Сiльвановiч – сталы мастак са склаўшымся асабiстым поглядам на свет i мастацтва, i кожная яго выстава – вынiк загадзя спланаванай працы. Гэта перанесеныя на палатно вобразы, на якiя натхнiлi рэалii жыцця i проста асабiстая фантазiя. Сеўшы працаваць над карцiнамi для новай экспазiцыi, мастак, з яго слоў, загадзя ведаў, што зробiць. Тым не менш, яго «Дзевяць каралей» – прыемны сюрпрыз для гледачоў i самога аўтара.
В. АРЦЁМЁНКА