Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Гродна

Медагляд для школьнікаў

Сёлета па распараджэнню Упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама ў часе летнiх канiкул будуць праведзены паглыбленыя медыцынскiя праверкi школьнiкаў вобласцi.

На думку спецыялiстаў, правядзенне медаглядаў летам дазволiць правiльна размеркаваць школьнiкаў па медыцынскiх групах для заняткаў фiзкультурай у новым навучальным годзе. Будзе праводзiцца поўная дыягностыка дзяцей, давацца рэкамендацыi па аздараўленню i пры неабходнасцi – дадатковыя спецыялiзаваныя даследаваннi. Графiкi правядзення паглыбленых медаглядаў будуць накiраваныя ў сярэднiя школы.

BARC

Назад