Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Дзятлава

Гуманітарка з Люксембурга

Машына хуткай дапамогi «Мерседэс» папоўнiла аўтапарк тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання.

Такi падарунак мясцовым медыкам уручылi прадстаўнiкi адной з дабрачынных арганiзацый Люксембурга. Госцi прывезлi таксама розныя лекi i адмысловае абсталяванне. Гэта не першы дар людзей шчодрай душы з далёкай краiны дзятлаўчанам. I хоць Люксембург невялiкая дзяржава, а гуманiтарную дапамогу пацярпеўшаму ад Чарнобылю району аказвае значную.

С. Валошка

Назад