Не той прыклад
Нiяк не вывядуць у калгасе «Першае мая» пагубную звычку вадзiцеляў i трактарыстаў знаходзiцца за рулём у нецвярозым стане.
Вось i нядаўна за гэта падвергнуты штрафу механiзатар Сяргей Макуца. Ды што гаварыць аб радавых калгаснiках, калi «пад газам» тут затрымалi падчас кiравання аўтамабiлем галоўнага iнжынера гаспадаркi Iвана Кiслага.
|