Сумная статыстыка
Няўмольна змяншаецца ў раёне колькасць насельнiцтва. Яго натуральны прырост адсутнiчае як у гарпасёлках Казлоўшчына i Наваельня, так i ў сельскай мясцовасцi. Сёння ў першым квартале нараджальнасць знiзiлася ў параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага года больш чым на 20 працэнтаў, а смяротнасць, наадварот, узрасла на 11 працэнтаў.
Асаблiва трывожыць дэмаграфiчная сiтуацыя ў вёсках. Памерлых там зарэгiстравана ў 6,4 раза больш, чым народжаных. Словам, вымiрае вёска.
С. Валошка
|