Ашмяны
Чужы сярод сваіх
Перастала спадзявацца на падтрымку землякоў грамадская арганiзацыя «Дзецям Чарнобыля». Нi ў горадзе, нi ў раёне нiхто не адгукнуўся дапамагчы дзецям вымушаных перасяленцаў у набыццi вiтамiнаў. Глуха.
Згаданае згуртаванне, якое налiчвае ў раёне каля 60 чарнобыльскiх сем’яў, за восем гадоў свайго iснавання толькi двойчы зведала матэрыяльную дапамогу. Адразу пасля рэгiстрацыi арганiзацыю падтрымаў мясцовы выканкам, затым – мясцовы мясакамбiнат. На гэтым усё i скончылася. Засталося разлiчваць толькi на дапамогу ад дабрачыннага таварыства з нямецкага гораду Штудгарт. Але хто пасля гэтага свой, а хто чужы?
С.РАЦКЕВIЧ
|