Навагрудак
Паборы для школы
З iнiцыятывы, ад якой застагналi многiя бацькi, выступiў бацькоўскi кабiнет СШ №4 г.Навагрудка.
Гора-актывiсты прапанавалi сабраць з кожнага вучня на рамонт школы па 10 тысяч рублёў. А гэта азначае, што калi ў сям’i вучыцца двое цi трое дзяцей, то бацькам трэба раскашэлiцца чуць цi не на паў зарплаты. А дзе iх узяць пры нiзкiх заробках, пры затрымцы зарплатаў. Паборы для школаў выклiкаюць асуджэнне i абурэнне з боку бацькоў. Тым часам падобная практыка дзейнiчае практычна па ўсёй вобласцi, i гэта знаходзiць, як не дзiўна, маўклiвую падтрымку ўладаў Навагрудка.
С.РАЦКЕВIЧ
|