Патрэбна дапамога музею М.Агінскага
Супрацоўнiкi музея Агiнскага ў Залессi звяртаюцца з просьбай аб фiнансавай падтрымцы даследаванняў, якiя неабходна правесцi ў Вiльнi для папаўнення экспазiцыi музея.
Навуковыя супрацоўнiкi музея Агiнскага – Сяргей Верамейчык i Уладзiмiр Лiхота – наведалi ў пачатку гэтага года Вiльню па запрашэннi сп. Галiны Сiвалавай, дырэктара беларускай школы iм.Фр.Скарыны ў Вiльнi. Паездка дала шмат новых, раней не вядомых фактаў з гiсторыi Залесся ХIХ ст. i магчымасць узбагацiць экспазiцыю музея.
За некалькi дзён працы ў лiтоўскiм дзяржаўным гiстарычным архiве было знойдзена шмат дакументаў аб Агiнскiм i Залессi ХIХ ст. Сярод iх план Залесся 1800 г., малюнак храма-ратонды (яна размяшчалася ў «лесе Мiхала», дзе зараз знаходзiцца аўтобусны прыпынак «Мiхневiчы»), чарцёж стайнi Iрэнеуша (сын М.Кл.Агiнскага), пашпарт, выдадзены ў 1794 г. Агiнскаму камандуючым армiяй паўстанцаў генералам Вельгорскiм, i iнш. Было зроблена шмат аркушаў ксеракопiй розных дакументаў.
Для правядзення далейшых даследаванняў неабходна фiнансавая дапамога. Тэл.: (01592) 92 456.
|