Прадпрымальнікі – дзецям
Па 2 чэрвеня гродзенскiя прадпрымальнiкi сумесна з Гродзенскай грамадскай жаночай арганiзацыяй «Крынiца мiласэрнасцi» праводзяць чарговы этап дабрачыннай акцыi «Наш горад». Мерапрыемствы ў рамках гэтай акцыi праходзяць ужо ў чацвёрты раз.
Арганiзатары ладзяць для дзяцей з дзiцячага дома i дзяцей з малазабяспечаных i шматдзетных сем’яў адмысловую праграму, прымеркаваную да Дня абароны дзяцей 1 чэрвеня: прагляд спектакля ў тэатры лялек, катанне на цеплаходзе, на арэлях, раздача сувенiраў i прысмакаў. На думку арганiзатараў, падобныя мерапрыемствы павiнны дапамагчы дзецям з розных сацыяльных асяродкаў навязаць кантакты, iнтэгравацца ў грамадства. Мяркуецца таксама, што бiзнесмены, непасрэдна пазнаёмiўшыся з людзьмi, што жывуць у нястачы, змогуць аказваць iм надалей адрасную дапамогу.
У часе акцыi будуць сабраныя рэчы для малазабяспечаных сем’яў. Прымаюцца рэчы ад насельнiцтва: прадукты, мыйныя сродкi, медыкаменты, кнiгi, мэбля. Прыём штодня, акрамя выхадных, з 14.00 да 16.00 у гасцiнiцы «Нёман» (г. Гродна, вул. Стэфана Баторыя, 8, пакой 330), тэл.: (0152) 44 14 33, тэл./факс: (0152) 31 30 62. (Пры вострай неабходнасцi для дастаўкi магчыма выдзяленне транспарта).
Арганiзатары таксама звяртаюцца з просьбай пералiчыць грашовыя сродкi на правядзенне Дня абароны дзяцей. Р/р №3015000003623 код №506 фiлiял №405 АСБ «Беларусбанк» г. Гродна, УНН 500655828, ГГЖА «Крынiца мiласэрнасцi». Рахунак у сiстэме WebMoney: Z85232 7207813 – у доларах ЗША цi R135346953337 – у расiйскiх рублях. Той, хто жадае самастойна аказаць дапамогу дзiцячаму дому, можа пазванiць па тэл. (0152) 26 67 58. Iнтэрнэт: http://www. levonevski.net/rodnik.
|