Дзятлава
Без «вертыкалі»
Другi тыдзень Дзятлаўскi раён знаходзiцца без галоўнага «вертыкальшчыка» – старшынi райвыканкама. Па асабiстай заяве звольнiўся з гэтай пасады Алег Мiхайлавiч Iванашка. Так гаворыцца ў афiцыйным паведамленнi. Новым месцам працы былога кiраўнiка раёна стаў вiна-гарэлачны завод. Зразумела, ён зойме пасаду гэтага вядомага ў вобласцi прадпрыемства.
Што датычыць раёна, то на гэта воля прэзiдэнта. Ён яшчэ вырашае, хто зойме пасаду старшынi райвыканкама.
С.ВАЛОШКА
|