Працэс пачаўся 4 чэрвеня iзноў у зале паседжання не было месца для ўсiх жадаючых. Зала змяшчае каля 30 чалавек. Больш за сотню людзей стаяла ў калiдоры i на вулiцы. У зале было чуваць, як людзi крычалi суду: «Ганьба». Суддзя Т.Клiмава адмовiла ў хадайнiцтве М. Маркевiчу, каб паседжанне адбывалася ў большай зале, якая магла б змясцiць усiх жадаючых. Матывавала гэта Т.Клiмава тым, што працэс адкрыты, можна весцi аўдыёзапiс, а таксама дазваляецца здымаць на стужку, але да тае пары, пакуль не распачнецца судовая працэдура. Пасля такога рашэння М.Маркевiч адразу падаў другое хадайнiцтва аб адводзе старшынi суда Т.Клiмавай. Яно было падтрымана П.Мажэйкам, а таксама абодвума адвакатамi i абгрунтавана. Пракурор Рабаў заявiў, што ён не бачыць патрэбы задаволiць хадайнiцтва.
Суддзя Т.Клiмава заўважыла, што працэс можа адбывацца i без Маркевiча, а ён мае права адысцi з залы. Тым не менш быў аб’яўлены перапынак для прыняцця рашэння наконт другога хадайнiцтва. Перапынак зацягнуўся, i гэтым часам з вулiцы ў залу суду пачалi iсцi тыя, каму не хапiла мейсца. Мiлiцыя пры ўваходзе не стала пускаць людзей. Дайшло да нездаровай патасоўкi. Актывiстцы «Маладой Грамады» Святлане Нех дасталося найбольш. Яе ўдарыў па галаве нехта з мiлiцыянераў, было разбiта шкло на ўваходных дзвярах, брат М.Маркевiча – Аляксей, парэзаўся аб яго. Людзi захвалявалiся, прабiлiся штурмам у залу i вырашылi з яе не выходзiць. Вярнуўшыся з перапынку, суддзя Т.Клiмава запатрабавала ад тых, хто не мае сядзячага месца пакiнуць залу. Але ўсе рашуча заявiлi, што залу не пакiнуць. Суддзя Клiмава аб’явiла яшчэ адзiн перапынак на 20 хвiлiнаў.
Падчас перапынку быў складзены лiст да абласнога пракурора ў сувязi з тым, што мiлiцыя не прапускала людзей у будынак суду, а таксама аб прымяненнi мiлiцыяй сiлы i аб пацярпелых людзях.
Пасля перапынку суддзя Клiмава вынесла пастанову суда на другое хадайнiцтва падсудных i iхных адвакатаў. Яна iм iзноў адмовiла: малая зала не можа быць прычынай для адхiлення суддзi.
М.КАРНЕВIЧ
Суд продолжился 5 июня. К моменту сдачи материала в печать «БИ» стало известно следующее. К моменту заседания и без того тесное помещение было занято 15-ю сотрудниами милиции в гражданском. Н.Маркевич выдвинул сразу три ходатайства: 1) впустить всех журналистов; 2) впустить всех желающих присутствовать на процессе; 3) удалисть из зала милиционеров, одетых в гражданское. Суд удалился на совещание.
Падчас перапынка з залы суда зн_кл_ 13 м_л_цыянтаў. За гэтым пасьледавала задавальненне хадайн_цтва аб тым, каб у зале магл_ прысутн_чаць журнал_сты. Каля ста жыхароў Гродна застал_ся стаяць на вул_цы побач з будынкам. Аднак суддзя Кл_мава адх_л_ла хадайн_цтва аб тым, каб у якасц_ абаронцаў у працэсе прысутн_чал_ Гранатов_ч, Пастухоў _ Паганяйла. Яна матывавала гэта тым, што ў падсудных ёсць адвакаты.
Пасля гэтага паступ_ла хадайн_цтва ад П.Мажэйк_ аб недаверы суддз_ Кл_мавай. Суддзя аб'яв_ла перапынак _ 2 гадз_ны ра_лася сама з сабой, ц_ даць адвод самой жа сабе. Чым не тэатр Абсурду _анэска. Гэта, дарэчы, называецца беларуск_м заканадаўствам. Зразумела, што хадайн_цтва Мажэйк_ было не задаволена, а працэс перанесл_ на 6 чэрвеня.
***
6 чэрвеня ў Гораднi ў судовым працэсе над журналiстамi "Пагонi" нарэшце пачаўся судовы допыт, пасля таго як суддзя адмовiла ў хадайнiцтве Маркевiчу - прыпынiць працэс. Першым было вырашана дапытаць П.Мажэйку. Пракурор зачытаў абвiнавачванне для Маркевiча i Мажэйкi. Маркевiч абвiнавачваецца ў арганiзацыi падрыхтоўкi нумара газэты "Пагонi" з матэрыяламi, якiя ўтрымоўваюць абразу прэзiдэнта РБ i распасюджвання iх праз iнтэрнэт. Гэта артыкул Мажэйкi "Iдзем на выбары", "Ён - не прэзыдэнт" i верш невядомага аўтара "Абяшчаю, абяшчаў, буду абяшчаць" . Мажэйку вынесена абвiнавачванне ў абразе прэзiдэнта ў артыкуле "Iдзем на выбары". I Павал, i Мiкола адпачатку не прызналi сябе вiнаватымi.
Пасля гэтай працэдуры распачаўся допыт П.Мажэйкi. Пытаннi ад пракурора i суддзi датычылi таго як рыхтаваўся матэрыял, хто яго чытаў, што меў на ўвазе Павал, калi пiсаў падобныя радкi, цi думаў, як гэта ўспрымуць чытачы i шмат iншых, як гэта звычайна здараецца ў судзе. Допыт працягваўся каля двух гадзiнаў. З таго, што адказваў Павал, напрошваецца вывад, што ў сваiм артыкуле ён ня меў на ўвазе асобу Лукашэнкi, а разважаў над тым, якiм яму бачыцца ў iдэальным выглядзе прэзiдэнт Беларусi. Што датычыць слоў "забiваючы iх" Павал меў на сэнсе не фiзiчнае знiшчэнне апанентаў, а палiтычнае iх адхiленне ад актыўнай палiтычнай дзейнасцi праз пiярскiя тэхналогii.
Пасля гэтага суддзя Клiмава аб'явiла перапынак да 10 чэрвеня, у сувязi з тым, што ў Гродне будзе адбывацца фестываль нацыянальных культур.
Як i ва ўсе папярэднiя днi, перад будынкам суда стаялi людзi, якiх у будынак не ўпускалi з-за таго, што ў зале не стае месца. Будынак i зала ахоўваюцца ўзмоцненым нарадам мiлiцыi i АМАПу. У судзе прысутнiчаюць прадстаўнiкi амэрыканскай, нямецкай i польскай амбасадаў.