Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Гiсторыя

Адзін з «беларускіх Калумбаў»

Барыс Вiлькiцкi – наш зямляк – нарадзiўся па-суседству з Ваўкавыскам. Вядома, што ён вырас у сямьi марака, шмат падарожнiчаў, скончыў гiдраграфiчнае аддзяленне марской акадэмii.

Таксама ёсць звесткi, што Барыс Вiлькiцкi быў сярод абаронцаў Порт-Артура. Пасля рэвалюцыi эмiграваў, а памёр у Бельгii, забыты на Радзiме. Але засталiся яго адкрыццi, адно з найбольш значных – архiпелаг Зямля Франца Iосiфа..

Аднавiць iмя Барыса Вiлькiцкага, вярнуць яго з нябыту ўдалося дзякуючы намаганням вядомага рускага пiсьменнiка-марынiста Мiкалая Чаркашына. У 1997 годзе ён наведаў Беларусь у складзе дэлегацыi Фонду Святога апостала Андрэя Первазваннага i падчас сустрэч у Мiнску, Гомелi, Оршы ды iншых беларускiх гарадах, расказваў пра нашага земляка-першаадкрывальнiка.

Магчыма, нашыя чытачы могуць распавесцi нейкiя падрабязнасцi пра жыццё i асобу Барыса Вiлькiцкага. Гатовы прадаставiць для гэтага газетныя старонкi.

Пётр ЮрэвIЧ

Назад