Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

В.Леванеўскі трымае галадоўку за кратамі

10 чэрвеня ў Гродне быў арыштаваны старшыня забастовачнага камiтэта гродзенскiх прадпрымальнiкаў Валерый Леванеўскi. Ад моманту арышту В.Леванеўскi аб’явiў галадоўку.

Прычынай арышту, згодна пастановы суддзi Кастрычнiцкага раёна Гродна Падалянчык А.I,стала непавага да суда, а менавiта нез’яўленне на судовае пасяджэнне. Як гаворыцца ў пастанове суда: «Левоневский В.С. является истцом по гражданскому делу, возбужденному по его заявлению к Янушкевич Д.Ф., Ковальчуку А.В., Корнилову С.Н. о возмещении морального вреда, и его явка в суд признана обязательной, о чем он был извещен.

Будучи надлежаще извещенным о дне слушания дела в суде, что подтверждается приобщенной к делу его распиской о получении повестки, он в судебное заседание 6 февраля не явился без уважительных причин, чем вынудил суд к отложению разбирательства по делу. Был предупрежден, что в случае повторного такого же нарушения он может быть подвергнут мерам административного воздействия.

Он же, 27 мая 2002 года вновь не явился в судебное заседание по этому же делу, будучи надлежаще извещенным о времени рассмотрения дела в суде, чем вынудил суд к повторному отложению разбирательства дела».

У сваю чаргу, В. Леванеўскi ў скарзе старшынi Гродзенскага абласнога суда пiша, што кожны раз папярэджваў суд аб тым, што не здолее прысутнiчаць на пасяджэннi суда, i прасiў, каб справу разглядалi ў яго адсутнасцi. Апроч гэтага, В.Леванеўскi лiчыць, што пры складаннi пратакола аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi, так як i пры разглядзе справы, ў судзе былi парушаны ягоныя правы,, як асобы, якая прыцягвалася да адмiнiстрацыйнай адказнасцi: «Так, мне никто не разъяснил права лица, привлекаемого к административной ответственности, о чем свидетельствует отсутствие записи о разъяснении таковых в протоколе об административном правонарушении...».

Кiраўнiцтва прафсаюза прадпрымальнiкаў лiчыць, што сапраўдная прычына арышту – жаданне iзаляваць арганiзатара i такiм чынам пазбегнуць правядзення забастоўкi. На 20 чэрвеня была запланавана аднадзённая папераджальная забастоўка прадпрымальнiкаў Гродна i вобласцi. Асноўныя патрабаваннi прадпрымальнiкаў – адмянiць павышэнне ставак адзiнага падатка, штогадовы збор на права гандлю i абавязковую сертыфiкацыю тавараў, што прадаюцца на рынках. Калi патрабаваннi прадпрымальнiкаў задаволены не будуць, плануецца правесцi яшчэ некалькi забастовак, у тым лiку бестэрмiновую, са спыненнем выплат падаткаў у бюджэт.

М.КАРНЕВIЧ

Назад