22-е Чэрвеня – пачатак Другой сусветнай вайны. ПрайшоЎ ужо 61 год...
Бяздушша чыноўніка страшней, чым куля на вайне
Успамiны аб гадах мiнулых, асаблiва аб вайне, заўжды хвалююць i раняць сэрцы ветэранаў вайны, а тым больш iнвалiда вайны 1-й групы Сямена Лазаравiча Бермана, асаблiва цяпер, калi ён прыкаваны да ложка ўжо тры з паловай гады. Праўда, з цягам часу ваенныя дарогi крыху прытупляюцца, сцiраюцца з памяцi, але ж аб мiнулай вайне нагадваюць раны, i ўспамiнаць аб ёй хочаш – не хочаш, але даводзiцца.
Сямену Лазаравiчу раней часта прыходзiлася выступаць перад моладдзю, i ён добра прыкмецiў, як жа моцна адрознiваюцца тыя хлопцы i дзяўчаты ад цяперашнiх. Патрыятызм быў у той час характэрны для кожнага. Была моцная вера ў светлую будучыню, жаданне добрасумленна працаваць i вучыцца, каб быць больш карысным грамадству. Такiм юнаком быў i Сямен Лазаравiч. А што цяпер?...
Сямён Берман нарадзiўся ў Крыму ў рабочай сям’i. Рана пазнаў, што такое праца за цану хлеба.У маi сорак першага яго прызвалi на тэрмiновую службу ў рады Чырвонай Армii i залiчылi ў аўтавучэбны полк. З першых дзён Айчыннай вайны ён на фронце. Удзельнiчаў у баях пад Масквой, дзе атрымаў першае раненне ў правую нагу. Пасля непрацяглага лячэння – iзноў у баях. У складзе 178 стралковай дывiзii прымаў удел у беларускай наступальнай аперацыi «Баграцiён», якая вызваляла гарады Бабруйск, Вiцебск, Оршу, Ваўкавыск i iншыя. Ён быў кулямётчыкам. Яшчэ двойчы яго ранiла – у правую нагу i левую руку. Супрацьпяхотнай мiнай адарвала пальцы на правай стапе.
За гераiчны подзьвiг на фронце Сямён Лазаравiч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступенi i Чырвонай Зоркi, медалём «За адвагу» i iншымi.
Пасля дэмабiлiзацыi з армii крымчанiн назаўжды звязаў свой жыццёвы лёс з Беларуссю i беларускай дзяўчынай з вёскi Дэмбрава, што ў Шчучынскiм раёне. Многа дзесяцiгоддзяў аддаў працы на Скiдзельскiм цукровым камбiнаце, а затым на Скiдзельскiм камбiнаце хлебапрадуктаў, цяпер гэта адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднахлебапрадукт». З выхадам на заслужаны адпачынак узначальваў працяглы час ветэранскую арганiзацыю прадпрыемства. Ужо будучы на пенсii, атрымаў кватэру. Здавалася, усё ў жыццi асабiстым i сямейным складваецца, як у ва ўсiх людзей. Але ж бяда застала нечакана. У 1997 годзе заўчасна памiрае дачка Ларыса, а праз год – жонка Валянцiна. Скалечаны вайной франтавiк застаўся адзiн на адзiн у сваёй новай кватэры.
З тым, каб за iм даглядлi, Сямён Лазаравiч спрабуе прапiсаць у кватэру сваю ўнучку, але мясцовыя бюракраты ў гэтым адмаўляюць. Такi паварот падзей i сыграў трагiчную ролю ў жыццi Сямена Лазаравiча. Моцна ён тады расхваляваўся. Кiнуўся за дапамогай у райвыканкам, дзе бездапаможна развялi рукамi, хаця заступалiся за франтавiка ветэранскiя арганiзацыi горада i раёна. Падаўся ветэран у прыёмную прызiдэнта. Тут адчуу сябе вельмi дрэнна. Канешне, пасля атрымання трох душэўных стрэсаў: заўчаснай смерцi дачкi i жонкi i адказу чыноўнiкаў... Не вытрымаў скалечаны арганiзм франтавiка, адразу пасля прыезду з Мiнска ён перанёс iнсульт. Вось ужо тры з паловай гады Сямен Лазаравiч прыкаваны да ложка i нiякага паляпшэння здароўя не наступiла.
– Лiчу, – кажа Сямён Лазаравiч, – што да ложка мяне прыкаваў iнсульт сумлення кiраўнiкоў прадпрыемства ў якiм я працаваў. Многа соцен кiламетраў прайшоў франтавымi дарогамi, не раз глядзеў смерцi ў вочы, не забiлi мяне кулi i асколкi ад снарадаў i авiябомбаў, застаўся жывы i не прадбачыў, што на старасцi гадоў мяне даб’е бездушша i абыякавасць чыноўнiкаў. Чаму ж яны так паступiлi? Не хацелi, каб з часам кватэра перайшла ў спадчыну ўнучцы, якая будзе даглядаць мяне? Але ўсё ж урэшце прапiсалi!». Прапiсалi пасля таго, як я не ў сiлах падняцца на ногi i выйсцi на вулiцу, каб парадавацца яснаму сонейку. I трэба было так здзеквацца над чалавекам, якi ўсё сваё жыццё i здароўе паклаў на тое, каб жылi ўсе гэтыя бюракраты i iх дзецi...
Цi ж не мае рацыi ў савiх вывадах Сямён Лазаравiч? Яго прыкаваў да ложка iнсульт сумлення чыноўнiкаў, якiя ў Дзень Перамогi любяць паўтараць крылатыя словы: «Нiхто не забыты i нiшто не забыта». Але што яны вырабляюць з людзьмi на самой справе, як здзекуюцца над пакалечаным франтавiком-iнвалiдам?
Першага студзеня бягучага года Сямен Лазаравiч адзначыў свае васьмiдзесяцiгоддзе. З нагоды гэтай падзеi яго адведалi старшыня Скi-дзельскай асацыяцыi iнвалiдаў Мiкалай Васiльевiч Будрык. I аўтар гэтых радкоў ад Скiдзельскай гарадской ветэранскай арганiзацыi. Адзначу, што мы перыядычна адведваем цяжка хворага iнвалiда, каб падтрымаць аго маральна i трохi матэрыяльна, проста па-чалавечы падбадзёрыць. Цяпер Сямён Лазаравiч жыве ў вёсцы Абухава, дзе даглядаюць яго сын з нявесткай, якiя стварылi яму ўсе неабходныя ўмовы для выздараўлення. Не забыты ён i з боку ўрачоў А.С. Янулевiч, А.Ф. Цыдзiк з Жыталянскай участковай бальнiцы.
Але ж такой цяжкай хваробы Сямен Лазаравiч мог бы i пазбегнуць, калi б па-чалавечы да яго лесу аднеслiся чыноўнiкi з акцыянернага таварыства «Гроднахлебапрадукт». Так што, бзядушша чыноўнiкаў страшней куляў, асколкаў, снарадаў i авiябомб.
Iлья БарысаЎ
|