Варшава
Міністр хоча закрыць «Радыё Палонія»
Украiнская секцыя радыё ВВС паведамiла, што мiнiстр замежных спраў Польшчы У.Цiмашэвiч сумняецца ў мэтазгоднасцi вяшчання на Ўсход на кароткiх хвалях. Як вядома, у рэдакцыi Радыё Палонiя знаходзiцца, як украiнская, так i беларуская рэдакцыi.
Беларуская рэдакцыя вяшчае ўжо больш 10 гадоў на кароткiх хвалях.
Перадачы беларускай службы «Радыё Палонiя» слухае шырокая аўдыторыя. У Беларусi шырока распаўсюджаныя кароткахвалевыя перадатчыкi, паколькi па электронных сродках масавай iнфармацыi аб’ектыўныя перадачы на беларускай мове можна пачуць толькi на «Радыё Свабода» i «Радыё Палонiя» («Радыё Рацыя» спынiла сваё вяшчанне). Нядрэнная якасць прыёму таксама дзякуючы рэтрансляцыям на сярэднiх хвалях (Радыё «Балтыйскiя хвалi») ды ФМ («Радыё з над Вiлii»), якiя ахоплiваюць тэрыторыю Заходняй Беларусi. Больш сучасныя тэхналогii, у тым лiку iнтэрнэт, у нашай краiне яшчэ слаба распаўсюджаныя.
Беларуская служба «Радыё Палонiя» за 10 гадоў свайго iснавання здабыла давер у шырокага кола слухачоў. Беручы пад увагу сённяшнюю грамадcка-палiтычную сiтуацыю ў Беларусi, беларуская служба «Радыё Палонiя» запаўняе вельмi iстотную iнфармацыйную прастору. Перадачы, у якiх паяўляецца шырокая iнфармацыя пра розныя галiны жыцця нашай заходняй суседкi, з’яўляюцца адзiным вакном на Польшчу. Дзякуючы працы беларускай службы грамадзяне Беларусi маюць уяўленне пра тыя змены, якiя праходзяць у Польшчы. Праз «Радыё Палонiя» магчыма пазнаёмiцца таксама з поглядам прадстаўнiкоў польскiх уладаў ды праваабарончых i няўрадавых арганiзацыяў на тыя падзеi, якiя праходзяць у нашай краiне.
Магчыма мiнiстр яшчэ адумаецца?
М.МIКАЛАЙЧЫК
|