Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

НАВАГРУДАК

Другое нараджэнне мячэці

У мiнулую пятнiцу важная падзея прывяла многiх татараў у старажытны Навагрудак i блiзляжачую вёску Каталошы. Менавiта тут на мясцовых мiзары (могiлках) адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленай мячэцi. Гэты храм адносiцца да лiку самых старажытных у краiне. Згадкi пра Лоўчыцкую мусульманскую абшчыну ў архiўных дакументах адносяцца да 1420 года.

Намаганнямi мусульманскага рэгiянальнага аб’яднання РБ, дзякуючы ахвяраванням татарскiх абшчын Iўя, Навагрудка i iншых, старажытная святыня паўстала з руiн. Пасля ўрачыстага адкрыцця храма ў iм адбыўся пятнiчны сход-Джума. На наступны дзень шматлiкiя госцi сабралiся побач з Навагрудскай мячэццю. Тут адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Мячэцi i мiзары татараў Беларусi, Лiтвы i Польшчы».

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад