| Ашмяны
У самагоншчыкаў свае рэкорды 
            Хадавым таварам на Ашмяншчыне стаў самагон. Пакупнiкоў на гэта атрутнае пiтво не бракуе. Сiтуацыю стараюцца выкарыстоўваць найбольш прадпрымальныя грамадзяне. У жыхаркi вёскi Баляны С. у хаце знайшлi 25 лiтраў самагону. Той жа тавар меўся i ў яе суседак, праўда, у меншых колькасцях. Знайшлi i самагонныя апараты. А ў аднае жанчыны канфiскавалi аж чвэрць тоны брагi. 
            
             
            
	    Пашыраюць вытворчасць самагону i гараджане. У аднае жыхаркi Ашмян мiлiцыя знайшла 20 лiтраў брагi i самагонны апарат. 
 С.РАЦКЕВIЧ  |