Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Мiр

Герб і сцяг Міра

Свята беларускага пiсьменства, якое сёлета адбудзецца ў першы дзень верасня ў Мiры, старажытны гарадок сустрэне са сваiм гербам i сцягам. Гэтыя сiмвалы гарадскога пасёлка зацверджаны адмысловым рашэннем Карэлiцкага раённага Савета дэпутатаў i райвыканкама.

Герб уяўляе сабой iспанскi шчыт, якi падзелены зубчатымi паясамi; у верхняй частцы ў залатым полi змешчана выява чорнага арла ў залатой арабскай кароне, унiзе – у чырвоным полi – тры паралельныя балкi, якiя звужаюцца ўнiзе.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнiшча з гарызантальным зубчатым дзяленнем пасярэдзiне. Верхняя частка – залатая, нiжняя – чырвоная.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад