Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Дык ня бойцеся іх; бо няма нічога скрытага, што б ня выявілася, і таёмнага, што б ня стала вядомым. (З Евангелля паводле св. Мацвея)

У якую дарогу збірацца?

Гутарка з асуджанымi журналiстамi «Пагонi» М.Маркевiчам i П. Мажэйкам

Пасля таго, як журналiсты зачыненай уладамi гродзенскай газеты «Пагоня» Мiкола Маркевiч i Павал Мажэйка былi асуджаны Ленiнскiм судом Гродна па крымiнальнай справе за паклёп на А.Лукашэнку на два з паловай i два гады адпаведна абмежавання волi ў папраўчых установах, мiнула больш двух тыдняў. Чытачы «БI» неаднаразова звярталiся да нас у рэдакцыю з просьбай распавядаць аб лёсе асуджаных. З гэтае нагоды наш карэспандэнт гутарыць з Мiколам i Паўлам.

– Iтак, прыгавор вынесены: два i два з паловай гады абмежавання волi, альбо, як кажуць у народзе, «хiмii». Вы пакуль на волi i мы гутарым у рэдакцыi.

Мiкола Маркевiч (М.М.): Рашэнне суддзi Таццяны Клiмавай пакуль не ўступiла ў законную сiлу, паколькi мы падалi касацыйную скаргу ў абласны суд. Згодна з законам нашу скаргу ў вышэйшай iнстанцыi павiнны разгледзець у месячны тэрмiн. Хаця, мне далi зразумець, што гэта можа працягнуцца i да двух месяцаў.

Мы з Паўлам працягваем працаваць, як рабiлi гэта раней. Кожны дзень абнаўляем сайт «Пагонi», рыхтуем матэрыялы для iншых СМI, сустракаемся з шматлiкiмi наведвальнiкамi, якiя прыходзяць у рэдакцыю.

– У выпадку, калi рашэнне абласнога суду будзе не на вашу карысць, чарговая скарга будзе пададзена ў Вярхоўны суд, i вы надалей будзеце заставацца на волi i чакаць чарговага рашэння?

М.М.: Не, на жаль, не. Калi абласны суд усё ж не задаволiць нашае скаргi i заставiць прысуд без змяненняў, у трохдзённы тэрмiн мы вымушаны будзем стаць на ўлiк у Камiтэце па выкананню прыгавораў i нас павiнны будуць размеркаваць у адну з дзевяцi спецкамендатур, так званых «хiмiяў», на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi. Хаця я не выключаю, што нас могуць адправiць i за тэрыторыю вобласцi, паколькi людзi, якiя вынеслi падобны прысуд, вiдавочна, не прытрымлiваюцца нiякiх законаў.

Дарэчы, дадам яшчэ такi факт: пакуль прыгавор не ўступiў у сiлу, мы не маем статусу асуджаных. Тым не менш, больш чым паўгады мы не маем магчымасцi ездзiць па краiне. Суддзя не зняла з нас падпiскi аб нявыездзе, якую мы давалi яшчэ падчас следства. Я лiчу, што нашы правы грамадзян абмежаваны. Хаця мы звярталiся i да суддзi, i да следчага з тым, каб з нас знялi гэтую падпiску. Нам не далi нават адказу на нашы просьбы.

Павал Мажэйка (П.М.): Апошнi прыклад: я хадзiў да суддзi Клiмавай з просьбай дазволiць мне з’ездзiць у Мiнск на свята Дня Незалежнасцi ЗША, нас запрасiлi ў амбасаду. Яна сказала мне – едзьце. Тады я ўдакладнiў, а калi нас па дарозе затрымае мiлiцыя, цi змагу я спаслацца на ваш дазвол? Тады яна сказала, што адмаўляецца ад сваiх словаў. Як да гэтага ставiцца?

– Разумею, што цяжка патлумачыць ваш сённяшнi стан, i ўсё ж, калi чакаць горшага варыянту, наколькi вы падрыхтаваны да таго, што вас чакае? А калi ўсё ж спадзявацца на лепшае – цi верыце вы, што ў абласным судзе прыгавор можа змянiцца прынцыпова?

М.М.: Па-першае, нягледзячы на тое, што я абсалютна адэкватна ўспрымаю сiтуацыю, якая склалася цяпер у РБ, я на поўным сур’ёзе разлiчваю, што абласны суд усё ж стане на бок Закона i вынясе апраўдальны прыгавор. Я спадзяюся, што ў краiне засталiся людзi, якiя кiруюцца ў сваёй дзейнасцi Законам. Хаця, пры гэтым, я разумею, што вырак, вынесены Т.Клiмавай, фармiраваўся не Т.Клiмавай. Я абсалютна ў гэтым перакананы. Зрэшты, я праходжу ўсе ступенькi нашага суду, якiя ўрэшце i пакажуць, памыляўся я цi не. Да ўсяго хачу сказаць, што гэты прыгавор будзе разглядаць мiжнародны незалежны суд, калi ў гэтым будзе патрэба. Думаю, што рана цi позна, рашэнне будзе вынесена на карысць Закона.

Што датычыць таго, наколькi мы падрыхтаваны да горшага – у мяне асабiста ёсць адзiн балючы момант, звязаны з маёй сям’ёй. Гэта мой самы вялiкi клопат i самы вялiкi боль. Што тычыцца мяне асабiста, то я магу сказаць, што я вырас у вёсцы, я чалавек, якi сваiмi рукамi ўмее рабiць усё. Праца ў «хiмii» мяне не палохае. Я зразумеў, што мая дзейнасць на волi для кагосьцi была вельмi небяспечнай, паколькi я раскрываў людзям вочы на тое, што робiцца ў краiне. Хачу сказаць, што i там у няволi я буду iм таксама небяспечным, бо яшчэ больш праўды раскрыецца пра сiстэму, якую яны стварылi i навязваюць цэламу народу. Кожны рэпартаж адтуль будзе яшчэ адной старонкай абвiнавачвання iснуючаму рэжыму.

П. М.: Той шлях, на якiм я зараз стаю, выбраны мною свядома i я нiкуды не ўцякаў ад яго. Наша справа – гэта люстэрка сённяшняга беларускага грамадства, асаблiва тых людзей, якiя дэкларуюць, што яны падтрымлiваюць дэмакратычныя каштоўнасцi.

– Ваш прысуд выклiкаў абурэнне не толькi ў грамадзян Беларусi, але i ў мiжнароднай супольнасцi. Дастаткова ўзгадаць толькi заявы ўрадаў ЗША, ФРГ, не кажучы ўжо пра розныя мiжнародныя грамадскiя арганiзацыi. Напэўна, вы адчулi гэтую падтрымку?

М.М.: Падтрымка з боку мiжнароднай супольнасцi рэальная. Мы ўдзячны ўсiм людзям, урадам розных краiн, якiя выказалiся ў нашу абарону. Мы вельмi дацэньваем гэта i разумеем, што гэта не проста заявы, але за iмi будуць i наступствы для iснуючага рэжыму.

Што датычыць унутранай рэакцыi грамадзян, то, мне здаецца, яна павiнна была быць больш дзейснай. Людзi павiнны зразумець, калi даюць тэрмiн за прыпеўкi, частушкi, за ўласны погляд, за крытыку, то заўтра за любы анекдот могуць пасадзiць любога чалавека. Тыя людзi, якiя разумеюць, што дзеецца ў нашай краiне, ад iх мы адчувалi i адчуваем падтрымку. Аднак у беларускiм грамадстве яшчэ шмат людзей, якiя жывуць па старому прынцыпу: мая хата з краю, я нiчога не знаю. Гiсторыя, сталiнскiя рэпрэсii iх нiчаму не навучылi.

Па вялiкаму рахунку, я думаю, што гэты прысуд наогул быў бы немагчымы, каб гэтага не дазволiў наш народ. I, дарэчы, «хiмiя» – гэта не два гады агульнага рэжыму, як хацеў пракурор, бо сённяшнi стан грамадства ўжо гэтага не пераварыў бы. Падчас суда побач з будынкам збiралася каля трохсот чалавек, якiя яўна пратэставалi супраць таго, што адбываецца. Не тое зараз грамадства, не той час. Тыя, хто даваў гэты прысуд, выдатна ва ўсiм арыентуюцца.

– Якая атмасфера зараз у вашых сем’ях? У цябе, Коля, жонка з дрэнным здароўем, двое непаўналетнiх дзяцей. Цяжка ўявiць, Павал, стан тваiх бацькоў пасля адбыўшагася.

П.М.: Канечне, мама плача схаваўшыся. Але, наогул, стараецца мяне маральна падтрымоўваць. У нас у сям’i нiколi не было праблемаў з перакананнямi, памкненнямi, iдэямi. У мяне выдатныя бацькi, а я заўсёды стараўся быць вартым iх. I шмат аб гэтым нiхто не гаварыў.

М.М.: У нас з жонкай пасля прысуду адбылася размова, у якой яна запытала – што будзе з ёю i дзяцьмi, калi мяне пасадзяць. Я адказаў, што калi буду накiраваны на нейкiя працы, то, напэўна, за гэта будуць плацiць грошы, на якiя я спадзяюся ўтрымлiваць сям’ю, каб яна не галадала. Наогул, я адчуваю, што i жонка, i дзецi мяне разумеюць. Мне асаблiва прыемна, што дзецям нiчога не давялося тлумачыць самому, яны да ўсяго даходзяць самi. Я адчуў i ўбачыў гэта. Яны ганарацца мною. А я пастараюся, каб так было заўсёды.

– Хлопцы, а вы ўяўляеце сабе – што такое, наогул, гэта «хiмiя»?

М.М.: Што датычыць мяне, я ўяўляю любую сiтуацыю, куды яны мяне пашлюць. Я вытрымаю любую сiтуацыю i зраблю ўсё, каб працягваць сваю справу, i быць вечным напамiнам для тых людзей, якiя мяне туды ўпяклi.

П.М.: Канечне, я не маю нiякага ўяўлення пра «хiмiю». Хiба што з нейкiх публiкацый, аповядаў. Спадзяюся толькi, што буду моцным, як увесь мой род – Мажэйкаў.

– Мы ўвесь час гаварылi пра горшы варыянт развiцця падзей. Давайце зараз уявiм, што абласны суд выносiць рашэнне – адмянiць прыгавор Ленiнскага суда Гродна...

М.М.: Калi суд стане на бок Закона, то ягонае рашэнне будзе толькi такiм. Я збiраюся надалей займацца сваёй прафесiйнай дзейнасцю. Гэта тое, што я рабiў усё жыццё, што ўмею рабiць прафесiйна, да ўсяго, мне мая праца падабаецца. Рана цi позна ў Гродне з’явiцца газета, у якой я буду працаваць.

П.М.: Гэты судовы працэс паказаў, што я таксама нечага варты ў журналiстыцы. Думаю, што i надалей звяжу сваё жыццё з СМI. Тым больш у нас склаўся выдатны калектыў.

М.М.: Хачу дадаць, што на працягу больш чым паўгода Гродзенскi гарвыканкам не дае магчымасцi нам зарэгiстраваць новую газету. А ў нас склаўся сапраўды прафесiйны творчы калектыў, якога за дзесяць гадоў iснавання «Пагонi» нiколi не было. I калi б была магчымасць, мы маглi б ужо заўтра выдаваць газету. Раней цi пазней гэта абавязкова здарыцца.

– Дарэчы, што будзе з калектывам, калi вам усё ж давядзецца ад’ехаць на «хiмiю»?

М.М.: Мне цяжка сказаць, паколькi я не магу гаварыць за iншых. Я ўпэўнены, што людзi, якiя застануцца, будуць працягваць працаваць, будуць аднаўляць сайт газеты. Яны кожны самi па сабе асобы. Думаю, што ў iх хопiць сiл i цярпення.

– Хлопцы, i ўсё ж, калi вам давядзецца ехаць на гэтую самую «хiмiю», што вы з сабою возьмеце?

М.М.: Думаю, што гэта будзе некалькi кнiжак. Сярод iх проза Бунiна i «Новая зямля» Я.Коласа. Спадзяюся, па вяртанню буду дэкламаваць яе цалкам па памяцi.

П.М.: Я думаў над гэтым пытаннем. Кнiгi вазьму, але спадзяюся, што недзе побач будзе нейкая бiблiятэка. Вазьму некалькi газетаў. Як правiла, кожны год люблю перачытваць «Каласы пад сярпом тваiм» У.Караткевiча. Гэта мая любiмая кнiга, яна будзе са мной.

Гутарыў М.КАРНЕВIЧ

Назад