Навагрудак
Памяці паэта-пакутніка
У Доме культуры Навагрудка адбылася вечарына, прысвечаная памяцi паэта Самсона Пярловiча.
Праз цернi пакут iшоў ён да лiтаратурнага небасхiлу. У маладыя гады зведаў фашысцкае рабства i сталiнскiя лагеры. Вярнуўшыся на сваю малую радзiму, доўгi час працаваў на заводзе газавай апаратуры. I тварыў, тварыў ... Вынiкам гэтага сталi тры зборнiкi паэзii i гумару: «Бяссмертнiк», «Заяц на дарозе», «Чарадзейны агонь».
Пра духоўныя сiлы i хараство паэта-земляка шмат гаварылася на вечарыне. Прагучалi гумарэскi самабытнага аўтара, песнi, напiсаныя на яго вершы, чыталi ягоныя творы. Успамiнам пра дарагога чалавека, якi пакiнуў наш свет у мiнулым годзе, падзялiлiся яго жонка Валянцiна Iванаўна, дачка Наталля i ўнук.
С.ВАЛОШКА
|