Бязлітасная маланка
Бяда ў вёсцы Доўнары здарылася сярод летняй ночы. У час навальнiцы адзiн з удараў маланкi прыйшоўся на хату, ў якой жыла сям’я Вацлава Жылiнскага. Будынiна адразу ж успыхнула i неўзабаве была ахоплена полымем. Сям’я вяскоўца ўратавалася, пакiнуўшы жытло праз вокны.
У тую злавесную ноч у Даўнарах не працавала тэлефонная сувязь. Таму пажарныя прыбылi са спазненнем, i iм засталося тушыць галавешкi ды абгарэлыя рэшткi маёмасцi.
С.РАЦКЕВIЧ
|