З лiпеня бягучага года кафедра археалогii i этналогii праводзiць археалагiчныя даследаваннi аднаго з гiстарычных пасадаў старажытнага Гродна, якi ў нас у народзе ўмоўна называюць Каложскiм.
Такая кафедра iснуе на гiстарычным факультэце з 3 студзеня. Адна з яе мэтаў – арганiзацыя стацыянарнай археалагiчнай экспедыцыi «Старажытнае Гродна», якая будзе пастаянна даследаваць горад i ваколiцы.
Раскопкамi кiруе дацэнт Генадзь Мiкалаевiч Семянчук. Ён i распавядаў нам аб асаблiвасцях «таямнiчага» даследавання.
З этнiчных звестак вядома, што каля Барыса-Глебскай царквы з канца XV стагоддзя iснаваў манастыр, якi ў пачатку XVII стагоддзя быў пераведзены ва ўнiяцтва. Месца лакалiзацыi манастырскага будынку на сённяшнi дзень невядома. Манастыр гэты быў драўляны, таму слядоў будынку не засталося. А пасля лiквiдацыi вунii, у 50-я гады XIX стагоддзя манахi былi пераведзены на месца былога касцёла i кляштара Бернардынак, дзе зараз знаходзiцца будынак сучаснага Драматычнага тэатру.
Да сённяшняга дня адна з самых актуальных навуковых праблем – з якой прычыны менавiта на гэтым месцы пачалi будаваць такую прыгожую царкву, тым больш мураваную.
Даследчыкi выдзяляюць некалькi тэорый.
Яна будавалася як прыхадская царква для насельнiцтва Барыса-Глебскага пасаду. Усiм вядома легенда, што Вiтаўт перасялiў сюды палонных з пскоўскага мястэчка Каложа.
Па другой версii, царква пабудавана за межамi горада, на месцы, дзе раней было паганскае капiшча. Яна паўстала як сiмвал перамогi хрысцiянскай рэлiгii над паганствам. Выпадкова ў маi месяцы тут быў знойдзены вялiзны валун, якi ўзбадзёрыў прыхiльнiкаў паганскай тэорыi.
Вынiкi праходзячых раскопак дазваляюць вылучыць трэцюю тэорыю, што Барыса-Глебская царква ад пачатку свайго iснавання будавалася як манастырская. Такiм чынам, можна меркаваць, што манастыр, як i сама царква, узнiк ужо ў 2-й палове XII стагоддзя.
А падцверджанне гэтаму, па-першае, нешматлiкасць знаходак (альбо пакуль раскопкi iдуць на месцы па-за дамамi, альбо тут сапраўды не было шчыльна забудаванай тэрыторыi), па-другое – небагаты культурны слой (каб ён быў больш вiдавочным, гэта сведчыла б аб вялiкiм пасяленнi з актыўным жыццём). Да таго ж, з практыкi вядома, што манастыры якраз будавалiся за межамi горада.
На сёняшнi ж дзень раскопкi дасягнулi сярэдзiны. Кiраўнiк выказаў спадзяванне, што канчатковыя вынiкi альбо ўзмацняць тэорыю, альбо абвергнуць, што таксама служыць на карысць навукi.
Мiж тым, людзi з цiкаўнасцю прыходзяць паглядзець, што такое раскопкi, уласнымi вачыма. Студэнты-практыканты, стомленыя сонцам, але ўзнёслыя прагай скарбашукальнiкаў, з энтузiазмам працуюць: хлопцы – з лапатамi, а дзяўчыны – перабiраюць зямлю, мыюць i апрацоўваюць знаходкi, якiя потым адправяцца на экспертызу. Разам з iмi працуюць i выкладчыкi. Кожная больш-менш значная знаходка выклiкае ўзрушэнне i падштурхоўвае з большай самаадданасцю працягваць раскопкi. Студэнты, напэўна, мараць, як iх знаходкi застануцца экспанатамi ў музеi, некаторыя спадзяюцца знайсцi магiлу Давыда Гарадзенскага, а цiкаўным турыстам адказваюць: «Шукаем золата». Але, як гаворыць Генадзь Мiкалаевiч, у археалогii адмоўны вынiк – таксама вынiк. Хоць легенда аб месцы захавання тут Давыда Гарадзенскага мае права на iснаванне, i даволi рэальнае. Было б вялiкiм шчасцем, каб мы яго знайшлi.
Пакуль што галоўныя знаходкi – рэшткi керамiчнага посуду ад XII стагоддзя да XIX – пачатку XX: гаршкi, збанкi, патэльнi, бутэлькi ад парфумаў, трубка для курэння... Гэтыя знаходкi сведчаць, што капаюць пакуль што на прысядзiбнай тэрыторыi.
На гэты месяц плануецца закласцi яшчэ некалькi шурфоў, каб вызначыць зону распаўсюджання культурнага слою на тэрыторыi новага парку, i каб вызначыць наступны план.
А жыхарам, якiя ўсё заглядваюць на незвычайнае вiдовiшча, дзiвiцца не трэба. Тым больш, што са стварэннем новай кафедры археалагiчныя экспедыцыi будуць у межах горада праводзiцца i далей.
А. СТАСЮКЕВIЧ