Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

З сусветнага з’езда лІдчан

Радасць спаткання суродзічаў

Цяжка сказаць, колькi радасных сустрэч адбылося ў час УII Сусветнага з’езда лiдчан. На незвычайны форум прыехала звыш 120 дэлегатаў з Еўропы i нават са Злучаных Штатаў Амерыкi. Нефармальныя сардэчныя спатканнi землякоў доўжылiся амаль цэлы тыдзень.

На гэты раз у рабоце з’езда пераважалi своеасаблiвыя клубы па iнтарэсах. Адна група гасцей цiкавiлася i абмяркоўвала набыткi каталiцкага адраджэння на Лiдчыне. Паведамленне на гэтую тэму зрабiў ксёндз Юзаф Ганьчыц. Iншыя дэлегаты засяродзiлi сваю ўвагу на праблемах нацыянальнага адраджэння тутэйшых беларусаў i палякаў. Аб гэтым iх iнфармавалi старшыня гарадской арганiзацыi Таварыства беларускай мовы iмя Ф. Скарыны Станiслаў Суднiк, кiраўнiк Таварыства польскай культуры Лiдчыны Аляксандр Колышка, актывiсты грамадскiх арганiзацый. Удзельнiкi з’езда адзначылi станоўчыя набыткi ў духоўным жыццi мясцовых людзей, у прыватнасцi, рост будаўнiцтва каталiцкiх i праваслаўных храмаў. Iзноў дэлегаты з сумам i шкадаваннем канстатавалi, што родная мова тутэйшых беларусаў i палякаў мае ў побыце вельмi абмежаванае прымяненне.

Затое парадавалi шаноўных гасцей канцэрты ансамбляў «Крэсавякi», «Калi ласка», «Шалом». Гэтыя калектывы ўзнёсла i натхнёна спявалi песнi на польскай, беларускай i яўрэйскай мовах. I выклiкалi непадробную ўвагу i шчырую ўдзячнасць слухачоў. Запаланiлi iх i народныя танцы.

Увогуле культурная праграма для дэлегатаў з’езда была насычанай i разнастайнай. У педкаледжы, у будынку якога да другой сусветнай вайны размяшчалася гiмназiя iмя К. Хадкевiча, госцi паслухалi выступленне выкладчыка беларускай мовы i лiтаратуры паэта Мiхася Мельнiка. Ён жа прачытаў свае вершы. Даспадобы прыйшлiся экскурсii: у Вiльню i Навагрудак, Мiр i Нясвiж, Слонiм i Жыровiчы, у iншыя гарады i мястэчкi, на возера Свiцязь.

У адноўленай каплiцы на старых каталiцкiх могiлках адбылася iмша памяцi лiдчан, якiя пакiнулi белы свет, i жывых землякоў. Серыя хвалюючых сустрэч закончылася адпачынкам на Нёмане.

У ходзе з’езда прайшло шмат, так бы мовiць, прыватных спатканняў. Сустракалiся былыя калегi па вучобе ў школах, гiмназii i педвучылiшчы, ранейшыя суседзi. Знайшлiся аматары блiжэй пазнаёмiцца з Веславам Гярлоўскiм, якi ўзначальвае ў Польшчы Таварыства апрацоўшчыкаў бурштыну i ювелiраў i кiруе грамадскiм камiтэтам па будаўнiцтву бурштынавага алтара ў адным з касцёлаў Гданьска. Лiдчан сталага веку цiкавiла асоба дачкi камандзiра аднаго з мясцовых батальёнаў Армii Краёвай у гады акупацыi Рагнера.

I яшчэ колькi слоў пра адметнасць сёлетняга з’езда. У адрозненнi ад папярэднiх – на гэтым пераважалi прадстаўнiкi моцнага полу. Сярод дэлегатаў былi не толькi пакiнуўшыя ў свой час колiшнi Лiдскi павет землякi , а i iх дзецi ды ўнукi.

Аляксандр ЖалкоЎскI

Назад