Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Воранава

Закрываюць дзве школы

Непапулярнае рашэнне прыняў Воранаўскi райвыканкам аб закрыццi Правожскай базавай i Дварчанскай ды Любартоўскай пачатковых школ.

У пастанове ёсць агаворка, што прынята яна на падставе хадайнiцтваў Забалоцкага i Беняконьскага сельвыканкамаў, лiчы, амаль па просьбе насельнiцтва. I, вядома, ёсць спасылка на нешматлiкасць вучняў. Маўляў, перавядзем iх у iншыя школы, а выслабаненыя памяшканнi выкарыстаем па-гаспадарску.

Толькi чамусьцi не чуваць ад такой навiны радасцi. Нi ад настаўнiкаў i вучняў, нi ад выбаршчыкаў.

С.ВАЛОШКА

Назад