Карэлiчы
Усыхаюць малочныя рэкі
Нявыкрутка атрымалася з закупам так званых лiшкаў малака ў Карэлiчскiм раёне. З дзесяцi сельсаветаў толькi адзiн у першым паўгоддзi захаваў мiнулагоднiя аб’ёмы продажу. Усе ж астатнiя тэрыторыi, разам з райцэнтрам i прылеглымi да яго паселiшчамi, продажы знiзiлi.
Пазорнае становiшча i ў суседзяў з Любчанскага пасялковага савета Навагрудчыны. У прыватным сектары тут зменшылася колькасць кароў, а, адпаведна, i закупляемага малака. Амаль кожная другая гаспадарка на падведамаснай савету тэрыторыi зараз не мае сялянскай кармiцелькi.
С.ВАЛОШКА
|