Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Даўгабуд

Лідскі замак чакае ўвагі другое стагоддзе

Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Аляксандр Вайтовiч даў абяцанне жыхарам Лiды закiнуць слова на самым высокiм узроўнi аб завяршэннi рэканструкцыi Лiдскага замка. Нагадаем, што гэтая рэканструкцыя вядзецца ўжо на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў, а завяршэння так i не вiдаць.

Цiкава, што прыкладна год таму, мiнiстр культуры РБ Леанiд Гуляка, таксама падчас наведвання Лiды, даваў такiя ж шчодрыя абяцанкi, толькi за гэты час нiчога так i не памянялася.

Яшчэ адзiн мiнiстр – транспарту i камунiкацый РБ – Мiхась Баравы – абяцаў паскорыць пракладку аб’яздной дарогi вакол Бярозаўкi, давесцi да ладу аўтастанцыю шклавараў, добра ўпарадкаваць вулiцы гэтага маладога горада.

Пакуль гэта застаецца толькi абяцаннямi.

Пётр МАКАРЭВIЧ

Назад