Iх становiшча ўскладнiлася тым, што быў адменены безнаяўны парадак збору сяброўскiх складак. Да таго ж, актуальным стаў працэс рэфармавання прафесiйных саюзаў. I тут iзноў адбываецца змена кiраўнiцтва: на пленуме ФПБ новым лiдэрам прафсаюзаў рэспублiкi становiцца Леанiд Козiк, былы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Жыццё Леанiд Пятровiч ведае: пачынаў токарам Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, быў старшынёй прафкама на гэтым прадпрыемстве, дырэктарам Барысаўскай швейнай фабрыкi. Яго сапраўдная кар’ера пачалася пасля абрання дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ дванаццатага склiкання.
Ужо на 18-19 верасня гэтага года намечана правядзенне пазачарговага з’езда Фэдэрацыi прафсаюзаў Беларускай. Там и будуць унесены змены ў Статут ФПБ, якiя вызначаць новы курс беларускiх прафсаюзаў.
Як ацэньваюць змену лiдэра гродзенскiя прафесiйныя саюзы? Аб гэтым – iнтэрв’ю са старшынёй абласнога аб’яднання прафсаюзаў Iрэнай Францаўнай Шылконь:
– Сiтуацыя не магла доўга заставацца няпэўнай. Адсутнiчаў дыялог на ўзроўнi рэспублiкi памiж урадам,
А калi ў снежнi 2001 года было выдадзена распараджэнне ўрада «Аб мерах па абароне правоў членаў прафсаюзаў», рэзка пагоршылася фiнансавае становiшча прафесiйных саюзаў. Менш стала паступаць членскiх узносаў. Гэта прывяло да таго, што на ўзроўнi абласных аб»яднанняў прафсаюзаў скарацiлi да 25 працэнтаў апарату. Праўда, у нас засталiся супрацоўнiкi, якiя аналiзуюць сацыяльна-эканамiчныя i арганiзацыйныя пытаннi, маюць магчымасць аказаць канкрэтную дапамогу, абаранiць у судзе iнтарэсы людзей А вось у большасцi галiновых прафсаюзаў сёння не засталося такiх спецыялiстаў. Трэба сказаць, што найбольш складана прыходзiцца пярвiчным арганiзацыям.
Кар.: А як складваюцца ўзаемаадносiны з уладай?
I. Шылконь: З уладай на ўзроўнi вобласцi мы не пераставалi супрацоўнiчаць. Падпiсана адпаведнае пагадненне. 12 лiпеня мы заслухалi справаздачу прэзiдыўма савета абласнога аб’яднання прафсаюзаў за першае паўгоддзе. На гэтым пасяджэннi прысутнiчаў старшыня аблвыканкама Уладзiмiр Саўчанка. Ён выказаў занепакоенасць становiшчам з выплатай заработнай платы i сiтуацыяй на рынку працы. Гаварыў аб мерах, якiя прымаюцца ўладамi.
Кар.: Шмат гаворыцца аб рэфармаваннi прафсаюзаў.
I. Шылконь: Размова iдзе аб тым, каб аб’яднаць прафсаюзы прамысловасцi. Сёння 5 прамысловых прафсаюзаў выходзяць на адно мiнiстэрства. Калi б яны аб»ядналiся, быў бы моцны прафсаюз. Абмяркоўваюцца i змены ў Статут ФПБ. Час пакажа, куды мы пойдзем далей... Мяне абнадзейвае выступленне на пленуме Федэрацыi новага кiраўнiка прафсаюзаў Леанiда Пятровiча Козiка i яго словы аб тым, што ён будзе будаваць моцныя прафсаюзы. Дарэчы, толькi ў Гродзенскай вобласцi захавалася адзiная прафсаюзная арганiзацыя. У нас за апошнiя 5 год нiводная прафсуполка не выйшла са складу абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Лiчу, што сёння трэба ўзмацняць рэгiянальную структуру, не аслабляючы галiновыя камiтэты прафсаюзаў.
Мiхаiл ВАСIЛЕВIЧ