Незалежнасць у полі
У полi памiж вёскамi Малое Ольжава i Мохавiчы ўсталяваныя два крыжы. На гэтым месцы ў 1863 г. адбыўся бой памiж паўстанцамi Кастуся Калiноўскага i царскiм войскам.
На iмшу сабралiся жыхары навакольных вёсак. Яе прымеркавалi да Дня абвяшчэння дэкларацыi аб незалежнасцi Беларусi. Арганiзавалi мерапрыемства супольна лiдскiя арганiзацыi БНФ, ТБМ i Таварыства польскай культуры iмя А.Мiцкевiча.
|