Наступ на бульбу
Сапраўдная навала абрушылася ў Ашмянскiм раёне на бульбяныя палеткi.
Услед за каларадскiмi шкоднiкамi маладую бульбу нiшчаць двуногiя «караеды». У калгасе iмя Багушэвiча жыхары вёскi Шчопаны самавольна пачалi капаць калгасную бульбу з тым, каб прадаць яе. Тое самае адбылося i ў калгасе «Маяк». Прычым, падобныя аматары прыязджаюць нават з суседнiх калгасаў. Праўда, не спiць тутэйшая мiлiцыя. Шмат хто з двуногiх «караедаў» быў заспеты на гарачым. Давялося адказваць.
С.РАЦКЕВIЧ
|