Самыя сімпатычныя – «Лявоны»
Блiскучым поспехам адзначыў сваё 20-годдзе народны ансамбль «Лявоны» з Воранава.
На 22 мiжнародным фестывалi народнай творчасцi ў польскiм горадзе Торунь калектыў заняў першае месца. Да ўсяго, калектыў быў названы гледачамi – самым сiмпатычным ансамблем. Акрамя афiцыйных узнагародаў пераможцы атрымалi падарунак ад мясцовай карчмы. У вялiкiм кашы iм паднеслi падарункi: каўбасы i бульбу, цукеркi i гароднiну, шампанскае i гарэлку. Словам, правiянту на дарогу дамоў хапiла.
А.ЖАЛКОЎСКI
|