Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі журналістаў
15 жнiўня калегiя па крымiнальных справах Гродзенскага абласнога суду павiнна разгледзець касацыйныя скаргi журналiстаў газеты «Пагоня».
Журналiсты Мiкола Маркевiч i Павал Мажэйка не прызнаюць сябе вiнаватымi i лiчаць прысуд сабе несправядлiвым. 24 лiпеня Ленiнскi раённы суд Гродна «за паклёп на прэзiдэнта» пакараў iх тэрмiнамi абмежавання свабоды: Маркевiча – на два з паловай гады, Мажэйку – на два гады.
|