Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 234 от 08.08.2002  

Тарфянікі яшчэ гараць

На тарфянiках сталi выбухаць снарады. Для гашэння агня выкарысталi авiяцыю.

Гродзенская вобласць стала апошняй, дзе пачалiся пажары на тарфянiках. У Гродзенскiм раёне на мiнулым тыднi ў агнi было тры гектары тарфянiкаў, а ў Лiдзкiм – пажар ахапiў 50 гектараў.

У Дубровенскiм сельсавеце каля вёскi Боркi выбухнулi 18 снарадаў. Такое ж здарэнне адбылося i ў Смаргонскiм раёне. Але там адзначаныя толькi два выбухi. Вайскоўцы гавораць, што снарады могуць не выбухаць, калi трапляюць у досыць мяккiя тарфянiкi. Прычына хутчэй за ўсё ў тым, што каля Борак быў вайсковы палiгон савецкага часу. Так лiчаць спецыялiсты.

У небяспечных i цяжкадаступных месцах для тушэння выкарыстоўвалi самалёт АН-2.

Пажары збольшага лакалiзаваныя, са зменай надвор’я з iмi справiцца будзе лягчэй.

Радыё Свабода

Назад