Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 234 от 08.08.2002  

Прэм’ера «Лялькі» пройдзе ў Смаргоні

У Смаргонi закончылiся здымкi мастацкага фiльма з рабочай пакуль назвай «Лялька».

У новым праекце кiнастудыi «Беларусьфiльм», якi працягваўся ў Смаргонi амаль тры месяцы, бралi ўдзел беларускiя i расiйскiя акторы: Генадзь Аўсяннiкаў, Анатоль Коценяў, Яўген Сiдзiхiн. Апошнi эпiзод здымаўся на рацэ Вiлii, ля пераправы. Я.Сiдзiхiн, нiбыта ранены ў руку, ледзьве iшоў па мелкаце, потым звалiўся ў ваду i паплыў па цячэнню. Рэжысёр-пастаноўшчык Дзмiтрый Зайцаў (вядомы гледачу па стужцы «Чорная бяроза») падзякаваў адпачываючым, якiх было вельмi шмат у спякотны дзень на рацэ, за тое, што выйшлi з вады i далi магчымасць правесцi здымкi. Дарэчы, рэжысёр паабяцаў, што прэм’ера фiльма адбудзецца ў Смаргонi, у лiстападзе.

Таццяна СКАРЫНКIНА

Назад