Настаўнік, паэт і спявак
Грамадскасць Карэлiцкага раёна адзначыла 75-годдзе з дня нараджэння Iвана Жука. Сваё жыццё ён прысвяцiў настаўнiцкай працы, а яшчэ – паэзii i спевам. Знаходзячыся ўжо на пенсii за апошнiя пяць гадоў Iван Аляксандравiч выдаў чатыры кнiгi. Асаблiвасць апошнiх у тым, што яны адрасаваны дзецям. Малюнкi ў кнiгах дзеткi могуць размалёўваць на свой густ на ўроках малявання i ў той самы час чытаць вершы.
Кнiгi выдадзены накладам па 10 тысяч экземпляраў i разасланы па школках усяе Беларусi.
А.ЖАЛКОЎСКI
|