Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 234 от 08.08.2002  

Лопнула цярпенне ў людзей, як шкло

Канец лiпеня прыпаднёс кiраўнiкам шклозавода «Нёман» i Бярозаўскага гарвыканкама трывожнае «ЧП». Шкловары некалькiх печаў адмовiлiся працаваць i запатрабавалi ад дырэкцыi тлумачэнняў, калi iм своечасова будзе выплочвацца заробак.

Затрымкi зарплаты на гуце сталi хранiчнымi. Так, на дзень згаданага страйку на прадпрыемстве яшчэ разлiчвалiся з даўгамi за май, хоць наступiла пара атрымлiваць грошы за чэрвень.

На заводзе iзноў спрабуюць замест зарплат выдаваць шклопосуд, абяцаючы самы розны асартымент. Але такая практыка даўно абрыдла гутнiкам. Тым больш, што мiнулi часы, калi ў Бярозаўку прыязджалi па шкляныя вырабы пакупнiкi з усяе краiны. Зараз тавар на сваю рызыку трэба самiм весцi за межы Беларусi, а надзеi на ўдалы гандаль няшмат.

Вось у такой сiтуацыi i лопнула цярпенне ў шкловараў, i яны галосна з абурэннем загаварылi аб iгнараваннi iх правоў. На перамовы з бастуючымi прыбыло кiраўнiцтва «Нёмана». Яны, як маглi, угаворвалi рабочых яшчэ пацярпець i абяцалi выправiць сiтуацыю нават без банкаўскай пазыкi. Дзеля гэтага адмiнiстрацыя мабiлiзавала сваiх збытавiкоў: перш-наперш прадукцыю адгружаюць тым спажыўцам, якiя адразу за яе разлiчваюцца.

Шкловары яшчэ раз паверылi свайму начальству. А як яно стрымае слова, пакажа час.

С.ВАЛОШКА

Назад