Піва пальецца ракою пры падтрымцы гарвыканкама
24 жнiўня ў Лiдзе адбудзецца свята пiва. Робiцца гэта з мэтай папулярызацыi прадукцыi мясцовага бровара. Плануецца, што ў свяце возьмуць удзел вядомыя артысты i калектывы Беларусi: В.Саладуха, Л.Ялiнс- кая, «Сябры» i iншыя. Вядучымi свята будуць Л.Грыбалёва i С.Кухто.
30 ганлёвых кропак прапануюць свае прысмакi да пiва. У народзе кажуць, што пiва ў гэты дзень пальецца ракою. Пры падтрымцы гарвыканкама адкрыты спецыяльны рахунак для правядзення гэтага свята. Мясцовыя прадпрыемствы не скупяцца пералiчыць на яго сродкi.
П.МАКАРЭВIЧ
|