Недарэчнасц?
Замежны турыст? Давай грошы...
З сапсаваным настроем вярнулiся днямi лiдчанiн С.Ушакевiч i ягоныя польскiя госцi з Мiнска i Навагрудка. У старажытнай сталiцы ВКЛ яны хацелi наведаць дом-музей А.Мiцкевiча. Касiрка музея, пачуўшы, што людзi гавораць па-польску, запатрабавала павышаную аплату з наведвальнiкаў, як з замежных грамадзян.
Гэта вельмi пакрыўдзiла грамадзян Польшчы, якiя самi некалi нарадзiлiся на Навагрудчыне. Яны адмовiлiся ад падобнай гасцiннасцi i не наведалi музея, куды так хацелi патрапiць.
Цi шмат у нас бывае турыстаў? Хутчэй за ўсё пры такiх адносiнах у блiжэйшы час iх не стане наогул. Падобных адносiнаў да гасцей няма нi ў адной краiне Еўропы.
А.ЖАЛКОЎСКI
|