Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 240 от 12.09.2002  

Наша г?сторыя

Помнік Iгнацію Дамейке

У вёсцы Крупава Лiдскага раёна, у двары мясцовай школы, адкрыты помнiк навукоўцу i грамадскаму дзеячу Iгнацiю Дамейке.

Тым самым ушанавана памяць нашага славутага земляка, якi за вольнадумства ў 20-е гады дзевятнаццатага стагоддзя быў высланы з Вiльнi i пражываў ў маёнтку Заполле паблiзу Лiды.

Урачыстасць адкрыцця помнiка была прымеркавана да 200-годдзя з дня нараджэння Iгнацiя Дамейкi. А прысутнiчалi на ёй навукоўцы з Беларусi, Лiтвы, прадстаўнiкi грамадскасцi Лiдчыны. У той жа дзень мемарыяльныя знакi ў гонар I.Дамейкi былi адкрыты ў Навагрудку i вёсцы Медвядка Карэлiцкага раёна. Устаноўлены помнiк i на магiле бацькi славутага навукоўца ля Мiхайлаўскага касцёла ў старажытным Мiры.

Аляксандр ЖАЛКОЎСКI

Назад