Англ?чане – міранам
Не першы год дапамагае Мiрскай гарпасялковай бальнiцы, што ў Карэлiцкiм раёне, дабрачынная арганiзацыя «Медыцына i Чарнобыль» з Англii. Нядаўна сябры з туманнага Альбiёна ў чарговы раз наведалi старажытнае мястэчка. Па-першае, яны даставiлi для нашых хворых вопратку i абутак, бялiзну i пральныя сродкi, матрацы. Па-другое, госцi сабралi неабходныя звесткi для падрыхтоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi на ўстаноўку ў трох будынках бальнiцы сантэхнiкi i ўкладкi палоў. I ўсё гэта абяцаюць выканаць за свой кошт.
Такая акцыя англiчан, канешне, заслугоўвае добрага слова, толькi за родную дзяржаву крыўдна: няма ў нас сродкаў на халаты, матрацы i, даруйце, на прыбiральнi.
С.ВАЛОШКА
|