«Трэцяму сэктару» – пяць гадоў
Гродзенскаму грамадскаму аб’яднанню «Цэнтр «Трэцi сэктар» споўнiлася 5 гадоў. Паводле апытання, праведзенага ў межах краiны, гэтае аб’яднанне ўвайшло ў дваццатку найлепшых недзяржаўных арганiзацый Беларусi.
«Цэнтр «Трэцi сэктар» распаўсюджвае iнфармацыйна-аналiтычны часопiс, рыхтуе вэб-пляцоўку i штотыднёвую электронную рассылку, арганiзуе разнастайныя семiнары, канферэнцыi i форумы.
Як распавёў старшыня праўлення арганiзацыi Вiтаўт Руднiк, 18-19 кастрычнiка «Цэнтр «Трэцi сэктар» праводзiць у Гродне Форум грамадскiх арганiзацый i бiзнес-асацыяцый Еўрарэгiёна «Неман». На лiстапад запланаваны Форум маладзёжных арганiзацый Гродзеншчыны. Да канца года будзе выдадзены даведнiк грамадскiх арганiзацый, СМI i структур мясцовай улады Гродзенскай вобласцi.
Напачатку наступнага года пачнецца праект, накiраваны на развiццё мясцовых супольнасцяў малых гарадоў вобласцi.
Петр ЮРЭВIЧ
|