Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 240 от 12.09.2002  

Ашмяны

Злы дух у Будзёнаўцы

З горшага боку праславiлi аднаго з жыхароў вёскi Даўкшышкi Ашмянскага раёну ягоныя сабакi. Галодныя жывёлiны забралiся ў чужы двор i, разбурыўшы клетку, загрызлi труса. За такую агрэсiю гаспадару сабакаў давялося пакрыць нанесеныя чалавеку страты i панесцi адмiнiстрацыйную адказнасць.

А вось у вёсцы Будзёнаўцы, якая да 1949 года называлася Святы Дух, бяздомныя сабакi загрызлi аж трох козаў. Вiдаць, тут пасялiўся злы дух. Iм падвержаны не толькi галодныя сабакi, а i iх гаспадары.

Выходзiць, не такая ўжо бяскрыўдная праблема бадзячых сабакаў.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад