Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 240 от 12.09.2002  

Карэл?чы

Атэістаў змянілі вернікі

Якiх пераменаў толькi не прыносiць наш час. Доўгiя гады працаваў ў вёсцы Кайшоўка Карэлiцкага раёну Дом культуры, важнае месца ў рабоце якога належыла атэiстычнай прапагандзе. Потым, быццам у пакаранне, гэта ўстанова прыйшла ў заняпад i была зачынена.

Не так даўно будынак перадалi праваслаўным вернiкам пад храм. I вось цяпер тут адбыўся фестываль духоўнай песнi. Урачыста хвалююча выступiлi на гэтым аглядзе царкоўны хор з мястэчка Мiр, квартэт Ярэмiцкай Свята-Уваскрашэнскай царквы, прадстаўнiкi прыходаў з Райцы, Цырына, Карэлiч.

Сваё майстэрства прадэманстраваў на фестывалi i хор Мiнскай духоўнай семiнарыi. Напрыканцы велiчава прагучала традыцыйнае «Многае лета».

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад