М?р
Знаходкі ля замку
Усё лета ў сувязi з падрыхтоўкай да Дня беларускага пiсьменства шчыравалi ў мястэчку Мiр будаўнiкi. Падчас земляных работ iм траплялiся розныя знаходкi. Найбольш пашэнцiла трактарысту з Дзятлава Сяргею Альшэўскаму. У каўшы свайго трактара ён заўважыў старынны падсвешнiк, выраблены са сплаву медзi з iншым металам. Гэтая рэч, вiдавочна, зойме належнае месца ў экспазiцыi музея, што працуе ў адной з вежаў знакамiтага замку.
А.ЖАЛКОЎСКI
|