Навагрудак
Фальшывыя цэнтнеры
У лепшым духу савецкiх часоў кiраўнiкi калгаса iмя Маякоўскага Навагрудскага раёну адрапартавалi сёлета аб завяршэннi жнiва i росце ўраджайнасцi. Маўляў, усе iдзе, як заклiкаў бальшавiцкi паэт-трыбун. Але ён нiколi не арыентаваў людзей на прыпiскi, наадварот, выкрываў i кляймiў гора-чыноўнiкаў. Нядаўна такую ролю ў адносiнах да згаданай гаспадаркi выканаў Навагрудскi мiжраённы камiтэт дзяржаўнага кантролю. Было ўстаноўлена, што ў калгасе неабгрунтавана спiсана быццам ад засухi 50 гектараў збожжавых культур. У вынiку такiх манiпуляцый на 1,2 цэнтнера завысiлi ўраджайнасць атрыманага збожжа.
Вось i вер пасля гэтага пераможным рапартам.
С.РАЦКЕВIЧ
|