Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

№ 240 от 12.09.2002  

Свята на Фолюшы

У мiнулую суботу ў Гродне, на тэрыторыi вайсковага гарадка Фолюш было свята. У гэты дзень дзверы тут шырока адчынiлi для ўсiх гараджан.

Нагодай для свята стаў шасцiдзесяцiгадовы юбiлей 28-й армii, якая нядаўна пераўтворана ў Заходняе аператыўнае камандаванне.

Для гасцей вайскоўцы арганiзавалi цэлае тэатралiзаванае прадстаўленне, якое адлюстроўвала розныя этапы багатай на выпрабаваннi гiсторыi армейцаў. 28-я армiя была створана ў 1942 годзе падчас абароны Сталiнграда. Яе воiнам было наканавана вытрымаць нямала жорсткiх баёў з ворагам.

Пасля завяршэння вайны 28-я армiя была размешчана на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi. Служба тут для кадравых афiцэраў была добрай стартавай пляцоўкай для далейшай кар'еры. Гэтая тэндэнцыя захавалася i пасля стварэння ўзброеных Сiл суверэннай Беларусi. Невыпадкова цяпер сярод кiраўнiцтва беларускага войска шмат тых, хто нёс службу ў Гродне. Дарэчы, ёсць былыя гродзенцы i ў генералiтэце Расiйскай Федэрацыi.

Працягам свята на Фолюшы стаў конкурс армейскай песнi ў гродзенскiм Доме афiцэраў. Гучалi песнi пра вайсковую службу, пра сяброўства, пра каханую, якая чакае салдата…

Петр ЮРЭВIЧ

Назад