Новы міні-рынак у Гродне
Раён вулiц Палiграфiстаў-Антонава становiцца сапраўды гарадскiм цэнтрам гандлю. Цяпер тут адкрыўся новы мiнi-рынак, разлiчаны на 160 месцаў.
Мяркуецца, што тут змогуць гандляваць у асноўным гараджане з нiзкiмi даходамi. Мiнi-рынак прызначаецца для продажу прадукцыi, вырашчанай на прысядзiбных i дачных участках, а таксама бакалейных i прамысловых тавараў. Фiнансавала будаўнiцтва рынку закрытае акцыянернае таварыства «Гроднагандальсэрвiс».
Плошча новага мiнiрынку каля 1000 квадратных метраў. Мiнi-рынак мае дах i пры жаданнi можа быць пераабсталяваны пад прадпрыемства гандлю або выставачны комплекс. Праект распрацаваны архiтэктарамi iнстытута «Гроднажылпраект», а пабудаваны спецыялiстамi будаўнiча-мантажнага трэста нумар 30.
Петр ЮРЭВIЧ
|